Казахстан не будзе праводзіць вайсковы парад у гонар Дня Перамогі
8- 3.04.2024, 18:02
- 6,008
Праз эканомію сродкаў.
У 2024 годзе Казахстан зноў не будзе праводзіць вайсковы парад у гонар Дня абаронцы Айчыны (у краіне адзначаецца 7 траўня) і Дня Перамогі праз эканомію бюджэтных сродкаў, паведамілі ў Мінабароны, паведамляе казахстанскі партал Tengrinews.kz.
«Прыярытэтным з'яўляецца падтрыманне патрабаванага ўзроўню боегатоўнасці і мабільнасці падраздзяленняў Узброеных сіл Казахстана», - паведамілі выданню ў вайсковым ведамстве краіны.
У 2023 і 2022 гадах Казахстан не праводзіў парад з аналагічных прычын.
У 2020 і 2021 гадах парады адкладалі праз эпідэміялагічную сітуацыю ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каранавіруса.
Апошні раз Казахстан праводзіў парад у гонар Дня Перамогі ў 2019 годзе, а апошні вайсковы парад у Дзень абаронцы Айчыны быў у 2018 годзе.