27 лiпеня 2024, Субота, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БЧ абвясціла зніжкі для дзяцей на летнія канікулы

БЧ абвясціла зніжкі для дзяцей на летнія канікулы

Квіткі па акцыях можна набыць з 3 красавіка.

Беларуская чыгунка дасць зніжкі на праезд дзяцей. Акцыя праводзіцца супольна з РЧ з 1 чэрвеня да 31 жніўня 2024 года, акурат на летнія вакацыі школьнікаў.

Для пасажыраў ад 10 да 17 гадоў зніжкі ў залежнасці ад маршруту руху дасягнуць 25%. Яны будуць дзейнічаць на праезд у купэйных вагонах.

Пад зніжкі падпадаюць наступныя маршруты: Менск/Гомель - Адлер; Самара - Менск (у тым ліку прычапная бесперасадачная група вагонаў Ніжні Ноўгарад - Менск); Менск/Гомель - Анапа (у тым ліку бесперасадачная група вагонаў Менск - Мінеральныя Воды); бесперасадачная група вагонаў Пскоў - Менск.

Набыць квіткі са зніжкамі можна ўжо з 3 красавіка на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку і чыгуначных касах.

Зніжка не будзе дзейнічаць пры афармленні арганізаваных груп пасажыраў.

Беларуская чыгунка ў сувязі з планавымі рамонтамі зменіць графік руху некаторых цягнікоў 3-6 красавіка.

Так, з 3 да 6 красавіка па-іншаму будзе рухацца цягнік №615/616 Магілёў – Гомель:

3 і 6 красавіка ён адправіцца з Магілёва а 08:15 (на 2 гадзіны 44 хвіліны раней, чым звычайна)

4 і 5 красавіка - а 10:47 (на 12 хвілін раней).

Цягнік №861 Ворша - Менск 3 і 4 красавіка адправіцца са станцыі Ворша-Цэнтральная аб 11:58 (на 1 гадзіну 23 хвіліны пазней, чым звычайна).

Цягнік №864 Менск - Ворша са сталіцы выедзе аб 11:23 (на 2 хвіліны раней).

Змяненні закрануць таксама цягнікі №737 Менск - Берасце: 3 красавіка ён будзе рухацца з прыпынкам на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках