«Белавія» абвясціла зніжкі на самыя папулярныя кірункі
1- 3.04.2024, 18:58
- 3,924
Акцыя працягнецца тыдзень і дзейнічае на ўсе вылеты да канца вясны.
Авіякампанія Belavia анансуе новую хвалю зніжак з 3 да 7 красавіка. Куды і за колькі можна паляцець, даведаліся на сайце авіяперавозчыка.
Прапанова вельмі гарачая - паляцець са зніжкай з тарыфам «Прома» можна ў такія гарады, як Дубай, Калінінград, Сочы, Стамбул, Ташкент і Тбілісі.
Яшчэ адна добрая навіна: прапанова дзейнічае на ўсе білеты да 31 траўня, гэта значыць у вялікія выходныя можна адпачыць прыгожа.
Але ёсць некалькі ўмоў. Перыяд падарожжа павінен складаць не больш за адзін месяц, а ў выпадку форс-мажору білеты не падлягаюць вяртанню. І колькасць іх абмежавана.
Усе цэны пазначаны за палёт у адзін бок.
У кірунку Менск - Стамбул назіраюцца зніжкі 30%. Замест Br729 вылет каштавацьме Br519.
Тая ж сітуацыя і з маршрутам Менск - Дубай. Замест Br923 з тарыфам "Лайт" выйдзе толькі Br696 з тарыфам "Прома".
Вялікая зніжка на рэйс Менск - Калінінград. Мінімальны кошт білетаў цяпер Br205 замест Br370, што ніштавата для такога невялікага палёту.
У сонечны Сочы Belavia прапануе паляцець за Br345 замест Br526. Тут сапраўды трэба паспець заняць месца, бо вылетаў на тыдзень усяго два.
На Br150 танней можна злятаць у Ташкент. Цана з тарыфам "Прома" цяпер складае Br448. Перавозчык выконвае рэйсы двойчы на тыдзень.
Выдатная зніжка на рэйс Менск - Тбілісі. За білет у цудоўную Грузію просяць толькі Br380 замест Br621. Так што месцы раскупляюць хутка.