Прэзідэнт Фінляндыі падтрымаў украінскія ўдары па расейскіх НПЗ
11- 3.04.2024, 19:00
- 5,528
Расея разумее толькі такую мову.
3 красавіка ў Кіеве на супольнай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб заявіў, што атакі на нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) у Расеі ўплываюць фактычна толькі на кошт нафты. Запіс прэс-канферэнцыі кіраўнік Украінскай дзяржавы апублікаваў у Facebook.
Стуб фактычна падтрымаў Зяленскага, які перад гэтым заявіў, што міжнародныя партнёры павінны падтрымліваць украінскія ўдары па расейскіх НПЗ у адказ на абстрэлы ўкраінскай цывільнай інфраструктуры.
«Хто б ні быў адказны за гэтыя атакі ў Расеі, пытанне адно - пытанне ў кошце нафты. Ці ёсць у нас з гэтым нейкія цяжкасці? Вайна - гэта спадарожная шкода, і хто б ні атакаваў, яны ведаюць, што яны робяць. Яны робяць гэта ўмела, не падстаўляючы цывільных грамадзян пад небяспеку, і трэба гэта мець на ўвазе», - сказаў прэзідэнт Фінляндыі.
Паводле ягоных слоў, «безумоўна, вайна - гэта рэч брутальная, гэта рэч цяжкая».
«Нейкая частка вайны нам можа быць даспадобы, нейкая не, але Расея разумее толькі такі спосаб, толькі такую мову», – мяркуе Стуб.