Яшчэ адзін аб'ект беларускай культуры можа патрапіць у спіс ЮНЕСКА
- 3.04.2024, 19:21
- 2,816
У спіс можа патрапіць беларуская дуда.
Міністэрства культуры Беларусі накіравала дасье нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Культура беларускай дуды" ў ЮНЕСКА, каб аб'ект уключылі ў Спіс Сусветнай спадчыны, піша БелТА.
Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці культуры беларускай дуды прысвоілі ў 2023 годзе. Больш за ўсё яна распаўсюджаная на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей.
Сёння налічваюць больш за 32 носьбіты і 100 пераемнікаў гэтай культуры.
Працэс разгляду дасье можа заняць прыкладна паўтара гады.
Яго ацэнкай будзе займацца Міжнародная рада захавання помнікаў і славутых мясцін.
Канчатковую пастанову прыме Камітэт Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА на штогадовай сесіі.
Ёсць тры варыянты, чым гэта можа скончыцца. Камітэт можа рэкамендаваць аб'ект для ўключэння ў спіс ЮНЕСКА, адправіць дасье на дапрацоўку або адмовіць ва ўключэнні.