21 снежня 2024, Субота, 17:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ аб ударах па Татарстане: Дапамаглі расейцы з украінскімі каранямі

21
ГУВ аб ударах па Татарстане: Дапамаглі расейцы з украінскімі каранямі

Ва Украіны быў цэлы спіс агентаў у Расеі.

Ва Украіны быў цэлы спіс агентаў у Расеі, якія маглі здзейсніць такую дыверсійную аперацыю на завод вытворчасці «Шахедаў» у Татарстане.

Пра гэта распавёў прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Вадзім Скібіцкі, паведамляе The Guardian.

«Некаторыя былі расейцамі з украінскімі каранямі, іншыя былі неідэалагічнымі расейцамі, аднак завербаванымі ў абмен на плату», - распавёў Скібіцкі.

Ён растлумачыў, што колькасць кандыдатаў, якія маглі здзейсніць дыверсіі на тэрыторыі РФ, была настолькі вялікая, што ГУВ магло рабіць выбар.

Паводле ягоных слоў, зараз Украіна не ў стане атрымаць безумоўную перамогу на полі бою з-за шэрагу чыннікаў: нястача боепрыпасаў, жывой сілы і тактычнай авіяцыі. Менавіта таму ўкраінскія спецслужбы хочуць, каб была дастаткова вялікая колькасць дыверсійных аперацый па аб'ектах на тэрыторыі РФ.

«У Кіева няма іншага выбару, акрамя як пачаць барацьбу з цэлямі ў глыбокім тыле ворага, у тым ліку з вайсковай інфраструктурай, цэнтрамі кіравання і кантролю, а таксама вытворчасцямі, якія вырабляюць зброю і боепрыпасы прамысловымі вытворчасцямі» - растлумачыў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках