Парашэнка плануе зноў балатавацца ў прэзідэнты Украіны
44- 3.04.2024, 21:01
- 7,158
Паводле ягоных словаў, для правядзення выбараў Украіна павінна спачатку дамагчыся поспеху ў вайне.
Пяты прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што плануе зноў балатавацца ў прэзідэнты.
«Калі вы пытаецеся ў мяне, ці планую я ўдзельнічаць у наступных выбарах, так», – сказаў ён у інтэрв'ю Al Jazeera.
Аднак, паводле ягоных словаў, для правядзення выбараў Украіна павінна спачатку дамагчыся поспеху ў баявых дзеяннях.
Парашэнка заявіў, што калі Украіна ўступіць у ЕЗ, то ён будзе балатавацца і ў Еўрапарламент.