4 чэрвеня 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Зямлі пачалася наймацнейшая за 20 гадоў магнітная бура

4
На Зямлі пачалася наймацнейшая за 20 гадоў магнітная бура

Ёй прысвоены максімальны ўзровень.

Магнітная бура на Зямлі ўпершыню за 20 гадоў дасягнула найвышэйшага ўзроўню G5. Яна пачалася напярэдадні вечарам пасля серыі выбліскаў на Сонцы, шторм можа доўжыцца да 40 гадзінаў, паведамляюць касмічныя інстытуты Расеі і ЗША.

«Апошняя з'ява ўзроўню G5 адбылася падчас штармоў на Хэлоўін у кастрычніку 2003 года. Гэтая падзея прывяла да адключэння электраэнэргіі ў Швэцыі і пашкоджання трансфарматараў у Паўднёвай Афрыцы», – гаворыцца ў паведамленні Цэнтра прагназавання касмічнага надвор'я (SWPC) ЗША.

«На Зямлі магнітная бура ўзроўню G5», – пацвердзілі ў лабараторыі сонечнай астраноміі і геліяфізічнага прыборабудавання ІКІ РАН і ІСЗФ СА Расейскай акадэміі навук.

За тры дні зорка выкінула ў бок нашай планеты чатыры выключна буйныя аблокі плазмы. Частка іх злілася ў дарозе ў адзіны яшчэ буйнейшы аб'ект, які ўдарыў па магнітным полі Зямлі.

Узровень G5 адпавядае экстрэмальна моцнай магнітнай буры. У час яе могуць узнікаць маштабныя праблемы з аб'ектамі энэргетыкі і касмічнымі апаратамі. Палярныя ззянні, якія мінулай ноччу бачылі беларусы і жыхары суседніх краінаў, могуць фіксавацца нават у тропіках.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках