4 чэрвеня 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскі прэм'ер наведаў мяжу з Беларуссю пасля паведамлення пра падрыхтоўку прарыву

11
Польскі прэм'ер наведаў мяжу з Беларуссю пасля паведамлення пра падрыхтоўку прарыву
ФОТА: KPRM

Будуць пабудаваныя новыя ўмацаванні.

Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск сёння раніцай, 11 траўня, накіраваўся на польска-беларускую мяжу.

Польскія СМІ паведамляюць, што адна з прычынаў паездкі – з'яўленне інфармацыі пра падрыхтоўку пры падтрымцы беларускага боку прарыву мігрантамі адрэзку мяжы.

Як інфармуе польская радыёстанцыя RMF FM, у пятніцу 10 траўня гэтыя звесткі абмяркоўвалі на калегіі ўраду Польшчы, які быў сабраны для пытання працы спецыяльных службаў гэтай краіны. Пасля сустрэчы Дональд Туск заявіў пра свой намер наведаць адзін з адрэзкаў польска-беларускай мяжы 11 траўня.

ФОТА: KPRM

Інфармацыйны партал Wirtualna Polska прыводзіць заявы Дональда Туска, якія ён зрабіў 11 траўня, наведваючы польска-беларускую мяжу. Ён паведаміў пра падрыхтоўку да «ўмацавання мяжы, як у сувязі з ціскам, арганізаваным рэжымам Лукашэнкі, так і ў сувязі з ростам пагрозы ад вайны ва Украіне і нявызначанай геапалітычнай сітуацыяй».

– Мы пачалі перамовы пра абарону мяжы – не толькі ад міграцыі – але і пра сучасныя ўмацаванні. Яны будуць пабудаваныя ўздоўж усёй мяжы на ўсходзе краіны. Мы праінфармуем пра іх грамадскасць. Гэта таксама знешняя мяжа ЕЗ, таму я не сумняваюся, што ўся Еўропа павінна будзе інвеставаць у сваю бяспеку, гэта значыць ва ўсходнюю мяжу Польшчы, – сказаў польскі прэм'ер.

– Гэтая мяжа – зусім унікальнае месца праз міграцыйны ціск. Мы маем справу з прагрэсаваннем гібрыднай вайны, – заявіў Дональд Туск пра мяжу з Беларуссю. – Я хачу, каб не было ніякіх сумневаў: дзяржава з усё больш агрэсіўнымі намерамі ў дачыненні да Польшчы – а гэта Беларусь – з'яўляецца адной з арганізатарак таго, што адбываецца на мяжы. Адсюль выцякае неабходнасць бліскучай супольнай працы службаў для гарантыі бяспекі дзяржавы.

– Мы ведаем, што сітуацыя складаная – з эксплуатацыяй мігрантаў або нелегальнай міграцыяй, і ўсё часцей з гандлем людзьмі, якія не маюць ніякага дачынення да міграцыі або прытулку. Аднак гэта не павінна захіляць самага галоўнага: людзей, якія ахоўваюць тут мяжу, – ад іх залежыць бяспека ўсіх палякаў, – дадаў кіраўнік ураду.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках