Кіроўцам таксі і маршрутак давядзецца павышаць кваліфікацыю
18- 12.05.2024, 16:13
- 9,698
Кожныя пяць гадоў.
Кіроўцаў таксі і маршрутак абавяжуць кожныя пяць гадоў праходзіць курсы павышэння кваліфікацыі. Калі кіроўца адмовіцца, яго не ўключаць у Рэестр перавознікаў, і працаваць афіцыйна ён не зможа, паведамляе «Еўрарадыё».
Для кіроўцаў таксі трэба будзе дадаткова прайсці навучанне на курсах паводле спецыяльнай адукацыйнай праграмы.
Даведку аб праходжанні гэтых курсаў разам са пасведчаннем аб павышэнні кваліфікацыі прымаюць з 1 жніўня ў Транспартнай інспекцыі. Тых, хто прынёс усе дакументы, уключаць у рэестр.