17 снежня 2025, Серада, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал у румынскім «Дынама»: замест вядомага футбаліста за каманду гуляе ягоны брат-блізнюк?

8
Скандал у румынскім «Дынама»: замест вядомага футбаліста за каманду гуляе ягоны брат-блізнюк?

Клуб мае зрабіць ДНК-тэст, каб усталяваць асобу спартоўца.

У лютым гэтага года румынскі футбольны клуб «Дынама» падпісаў дамову з партугальскім футбалістам Эдгарам Іэ. Дзівацтвы пачаліся адразу пасля яго прыезду, а зараз кіраўніцтва практычна ўпэўненае: за каманду гуляе не Эдгар, а яго брат-блізнюк Эдэліну. Пацвердзіць гэта пакуль не ўдалося, піша Marca.

У клубе з самага пачатку былі здзіўленыя, што гулец дрэнна размаўляў па-ангельску і меў стасункі толькі па-партугальску, бо Эдгар гуляў у Гішпаніі, Францыі, Турцыі і Нідэрландах. Таксама кіраўніцтва «Дынама» турбавала і яго пасрэдная (у адрозненне ад чаканай) гульня. Яшчэ адной падставай для падазрэнняў стала адмова гульца паказаць пасведчанне кіроўцы. Цяпер клуб хоча зрабіць ДНК-тэст, каб устанавіць асобу спартоўца.

Бо аб падмене загаварылі толькі зараз, калі футбаліст паспеў правесці пяць матчаў, у каманды могуць быць непрыемнасці. Калі давядуць, што ў гульнях браў удзел не той гулец, што быў заяўлены, румынскае «Дынама» можа страціць восем балаў.

30-гадовы гвінейскі і партугальскі абаронца Эдгар Іэ гуляў за другую каманду «Барселоны», а затым выступаў за такія клубы, як «Ліль», «Нант», «Трабзанспор», «Феенаорд» і «Істанбул Башакшэхір». У лютым 2024 года гулец перайшоў у «Дынама Бухарэст», быўшы вольным агентам. Яго брат-блізнюк Эдэліну правёў большую частку кар'еры ў ніжэйшых лігах Партугаліі і Польшчы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках