27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Невядомы некалькі разоў стрэліў у прэм'ер-міністра Славаччыны Фіца

Невядомы некалькі разоў стрэліў у прэм'ер-міністра Славаччыны Фіца
РОБЕРТ ФІЦА

(Абноўлена) Ён у цяжкім стане дастаўлены ў шпіталь.

У прэм'ер-міністра Славаччыны Роберта Фіца ў горадзе Гандлаве стралялі пасля выязнога пасяджэння ўрада. Яго даставілі ў шпіталь на верталёце.

Як піша пра гэта паведамляе славацкае выданне Aktuality.

Прадстаўнік міністра ўнутраных спраў краіны Мацей Нойман пацвердзіў, што на кіраўніка славацкага ўрада ўчынілі замах.

Паводле інфармацыі выдання Pluska, стан Фіца вельмі цяжкі. Партал сцвярджае, што ў прэм'ера трапілі дзве-тры кулі - ён атрымаў раненні ў жывот і грудзі. Паведамляецца, што было зроблена да пяці стрэлаў.

Як адзначае Denník N, стрэлы прагучалі перад домам культуры, дзе праходзіла пасяджэнне ўрада, калі прэм'ер выйшаў да людзей.

На сведчанні журналіста выдання, ён не бачыў інцыдэнту, але быў побач і чуў некалькі стрэлаў. Затым ён убачыў, як ахоўнікі паднялі Фіца з зямлі, пасадзілі ў аўтамабіль і павезлі.

Са слоў сведкаў, якія былі на месцы здарэння, прэм'ер падышоў да людзей, якія віталі яго, і менавіта тады прагучалі некалькі стрэлаў. Пасля гэтага кіраўнік урада рухнуў на зямлю.

Еўрапейскія палітыкі асудзілі замах на прэм'ера Славаччыны. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен рашуча асудзіла «агідны напад» на прэм'ер-міністра Фіца.

«Такім актам гвалту няма месца ў нашым грамадстве, яны падрываюць дэмакратыю, наш самы каштоўны агульны здабытак», - напісала яна ў X.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заявіў у X, што «глыбока шакаваны навіной аб баязлівым нападзе». «Гвалту няма месца ў еўрапейскай палітыцы», - падкрэсліў ён.

Асудзіў напад на Фіца і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы рашуча асуджаем гэты акт гвалту супраць кіраўніка ўраду нашай суседняй дзяржавы-партнёркі. Варта прыкласці ўсе намаганні, каб гвалт не стаў нормай ва ўсякай краіне, форме ці сферы. Мы шчыра спадзяемся, што Роберт Фіца неўзабаве паправіцца, і выказваем нашу салідарнасць з народам Славаччыны», - напісаў украінскі прэзідэнт.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках