2 студзеня 2026, Пятніца, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гародняй разгуляўся тарнада

5
Пад Гародняй разгуляўся тарнада

Яго знялі на відэа ў палях паміж Скідалем і Азёрамі.

Пылавую віхура знялі відавочцы ў полі недалёка ад Гародні. Відэа апублікаваў сайт Newgrodno.by.

Са слоў аўтара роліка, тарнада разгулялася на палях паміж Скідалем і Азёрамі 13 траўня. Мужчына ў той момант знаходзіўся на дарозе.

“Смерч ішоў з аднаго боку поля і прайшоў даслоўна скрозь мяне. Я пабываў усярэдзіне тарнада. Адчуванні цікавыя”, - падзяліўся ён.

І гэта, здаецца, не адзінае тарнада, якое днямі бачылі ў Беларусі. Так, карыстальнік TikTok з мянушкай bortichd таксама апублікаваў днямі відэа пылавой віхуры, якое ён зняў падчас сваёй вандроўкі па Гарадзенскай вобласці.

Ён ехаў па дарозе і заўважыў у полі вялізную віхуру пылу.

@bortichd Пылевой вихрь в Гродненской области #belarus #беларусь #торнадо #природа #путешествия #nature #fyp ♬ original sound - Chaydon Media

У каментарах да роліка адна з карыстальніц сацсеткі адзначыла, што бачыла такое ж тарнада каля Відомлі па дарозе ў Берасце.

Іншая выказала здагадку, што гэта ўсе наступствы змены клімату: "Але ўсё з малога пачынаецца, страшна, як клімат мяняецца".

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках