25 снежня 2024, Серада, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: З Беларусі ва Украіну заходзяць войскі спецыяльнага прызначэння

25
Палкоўнік УСУ: З Беларусі ва Украіну заходзяць войскі спецыяльнага прызначэння
СЯРГЕЙ ГРАБСКІ

ССА шукаюць слабыя месцы.

Беларускія чыгуначнікі паведамляюць, што органы вайсковых злучэння Беларусі і Расеі вядуць актыўнае ўзаемадзеянне ў пытаннях арганізацыі перакідкі чыгуначным транспартам на тэрыторыю нашай краіны расейскай вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і асабовага складу вайскоўцаў.

З чым можа быць звязана гэтае перакідванне? Пра гэта сайт Charter97.org пагаварыў з ваенным экспэртам, палкоўнікам запасу Узброеных сіл Украіны Сяргеем Грабскім:

- Калі браць самы просты варыянт, зыходзячы з сённяшняй сітуацыі на лініі фронту, то гаворка ідзе аб падрыхтоўцы да вучэнняў. Раснйскі кантынгент перакідваецца для ўдзелу ў вучэннях і, увогуле, гэта планавыя мерапрыемствы.

Калі разглядаць іншыя тэорыі, то мы не можам выключаць, што пасля вучэнняў будзе прынятая пастанова пакінуць згаданы кантынгент на тэрыторыі Беларусі.

Ёсць адно "але", якое нас стрымлівае ад нейкіх звышдумаў аб разгортванні кантынгенту. Разумееце, калі казаць аб стварэнні нейкай групоўкі, то неабходна таксама мець пацвярджэнне таго, што ствараецца матэрыяльна-тэхнічная база, дзе гэтыя войскі будуць размяшчацца.

Гэта ж не кампутарная гульня: людзі павінны недзе жыць, нешта есці і гэтак далей. Такіх рэчаў мы не назіраем. Час жа пакажа, пра які менавіта алгарытм дзеянняў ідзе гаворка: ці гэта вучэнні (кароткатэрміновае знаходжанне), ці гэта доўгачасовае знаходжанне.

- Наколькі войска Лукашэнкі нясе небяспеку? Многія яго недаацэньваюць, гавораць аб слабасці. Як выглядае сітуацыя напраўду?

- Давайце будзе адкрытымі: ні пра якае войска Лукашэнка гаворкі не ідзе, а пра беларускі корпус расейскага войска. Я намагаю менавіта на гэтым, таму што мы ведаем, што сапраўдныя патрыёты Беларусі зараз змагаюцца на баку Украіны. Размова ідзе аб акупацыйным корпусе калабарантаў.

Выключаецца магчымасць самастойных дзеянняў беларускага корпуса супраць Украіны ці краін-чальцоў NАТО. Безумоўна, размова ідзе аб сумесных дзеяннях беларускага корпуса з расейскімі войскамі як падраздзяленні, якое забяспечвае дадатковы рэсурс.

Тут вы абсалютна маеце рацыю, мы ні ў якай меры не разглядаем пытанне недаацэнкі гэтага беларускага корпуса. Бо з красавіка 2022-га года мы назіраем пастаянныя мерапрыемствы ўзмацнення баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці гэтага падраздзялення.

Мы можам меркаваць, што названыя мерапрыемствы гавораць аб павелічэнні магчымасцей гэтага корпуса як мінімум удвая.

Падкрэслю яшчэ раз, што гаворка ідзе не пра самастойныя дзеянні гэтага корпуса, а менавіта як дадатковага элемента да групоўкі расейскіх войскаў.

- У адным з інтэрв'ю вы казалі аб тым, што на тэрыторыю Украіны з Беларусі заходзяць ДРГ. Ці працягваюцца гэтыя заходы? З якой мэтай праводзяцца гэтыя дзеянні?

- Пастаянная наяўнасць падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння гэтага корпуса каля межаў Украіны з'яўляецца больш чым важкім сведчаннем таго, што яны ажыццяўляюць (гэта абавязак любога такога падраздзялення) выведвальныя дзеянні на тэрыторыі Украіны, зандуюць магчымасці. Правяраючы слабыя месцы і тэстуюць іх, калі такія ёсць.

Мы не ведаем, знайшлі яны нешта ці не, бо праца вядзецца. Разумееце, ва Украіне даўно сітуацыю на мяжы з Беларуссю ўспрымаю як неспакойную, як элемент фронту барацьбы супраць РФ, якая акупавала Беларусь.

У гэтым выпадку нельга не разглядаць працу дыверсійных падраздзяленняў гэтага корпуса супраць Украіны. Але на сённяшні дзень размова не ідзе аб тым, што мы бачым нейкія сур'ёзныя прыкметы падрыхтоўкі да ўвядзення нейкіх агрэсіўных дзеянняў менавіта на гэтым кірунку. У найбліжэйшыя 3-5 месяцаў мы не бачым падстаў, якія могуць казаць аб развязванні новага фронту з тэрыторыі Беларусі.

Адзначу, што на сённяшні дзень мы не маем падстаў і неабходнасці наносіць удары па аб'ектах па тэрыторыі Беларусі. Гэта сцягванне нашых рэсурсаў, гэта даволі складаная гульня, у нас няма столькі магчымасцяў, якія маглі б забяспечыць бесперашкоднае знішчэнне кожнага аб'екта.

Тым больш, што ў дачыненні да НПЗ, якія выкарыстоўваюцца расейцамі, мы маем іншыя опцыі. Напрыклад, нанясенне ўдараў па Смаленску, які з'яўляецца транспартным хабам.

Але, безумоўна, у выпадку развязвання якіх-небудзь агрэсіўных дзеянняў з гэтага кірунку (а мы яго разглядаем як патэнцыйна пагрозлівы), адказ будзе безумоўным.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках