«Ювентус» звольніў галоўнага трэнера пасля перамогі ў фінале Кубка Італіі
8- 17.05.2024, 21:05
- 7,830
ФОТА: REUTERS
Прычына – паводзіны трэнера.
Масіміліяна Алегры звольнены з пасады галоўнага трэнера «Ювентуса». Пра гэта паведамляецца на сайце клуба.
«Прычына – паводзіны трэнера падчас і пасля фіналу Кубка Італіі, якія клуб назваў несумяшчальнымі з каштоўнасцямі “Ювентуса” і тымі паводзінамі, якія павінны выконваць яго прадстаўнікі», – гаворыцца ў паведамленні.
«Ювентус» два дні таму перамог «Аталанту» з лікам 1:0 у фінальным матчы Кубка Італіі.
Алегры падчас матчу спрачаўся з суддзямі, сарваў з сябе пінжак і гальштук, а пазней нават пагражаў аднаму з журналістаў.
Алегры ў 2021 годзе другі раз у сваёй кар'еры ўзначаліў «Ювентус». Да гэтага ён трэніраваў турынскі клуб з 2014 да 2019 года.
Агулам з «Ювентусам» Алегры перамог пяць чэмпіянатаў Італіі (2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2018/19) пяць Кубкаў (2014/15, 2015/16, 2016/17, 2017/18, 2023/24) і два Суперкубкі Італіі (2015, 2018), двойчы гуляў у фінале Лігі чэмпіёнаў (2014/15, 2016/17).