27 лiпеня 2024, Субота, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцэр СВР: Расейскае войска можа з’ехаць з глузду

6
Афіцэр СВР: Расейскае войска можа з’ехаць з глузду

Аж да вайсковага перавароту.

Кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін правёў сустрэчу з камандзірамі вайсковых акруг, прызначыў новага міністра абароны Андрэя Белавусава і, як заўсёды, сказаў, што ў яго "ўсё ідзе згодна з планам". Такія кадравыя змены выгадныя для Украіны.

Такое меркаванне "24 Каналу" выказаў экс-супрацоўнік КДБ і Службы замежнай выведкі Сяргей Жырноў, заўважыўшы, што пературбацыі ў Мінабароны прывядуць Расею да калапсу. Ён таксама выказаў меркаванне, што ў Расеі можа адбыцца вайсковы пераварот.

Са слоў Жырнова, змена вайсковага кабінета ў Расеі з'яўляецца вельмі добрай навіной для Украіны. Такая пературбацыя цэнтральнага апарата Мінабароны прывядзе да таго, што ён будзе спаралізаваны на працягу 6 месяцаў.

“Заўсёды, калі прыходзіць новы міністр, новыя намеснікі, потым, магчыма, зменяць кагосьці з начальнікаў вайсковых акруг, потым зменяць камандзіраў вайсковых часцей і г.д. У выніку прыйдзе поўны калапс Мінабароны”, - заўважыў экс-супрацоўнік КДБ.

У Мінабароны зараз, на думку Жырнова, усе будуць баяцца браць хабары. Праз гэта не будуць разглядаць розныя пытанні.

"У войску, якое звыкла да мільярднага рабавання, могуць з глузду з’ехаць, у Расеі можа адбыцца вайсковы пераварот", - выказаў меркаванне экс-супрацоўнік КДБ.

Сістэма, якую стварыў Сяргей Шайгу трымалася на хабарах, аднак у той жа час працавала дрэнна. Цяпер можа адбыцца момант, калі Белавусаў будзе спрабаваць гэта ўсё прыбраць.

"Могуць навесці парадкі да такой ступені, што працаваць не будзе наогул нічога", - дадаў Жырноў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках