26 снежня 2024, Чацвер, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На чатыры вобласці Беларусі ідуць навальніцы з проліўнямі і ветрам да 54 км/гадз

1
На чатыры вобласці Беларусі ідуць навальніцы з проліўнямі і ветрам да 54 км/гадз

А каторай сёння накрые?

Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб набліжэнні навальнічнага фронту з моцнымі проліўнямі і парывістым ветрам, хуткасць якога можа дасягаць 15 м/с (гэта значыць да 54 км/г). Штармавое папярэджанне на суботу, 18 траўня, выпісалі для чатырох рэгіёнаў краіны. Паглядзелі, дзе і калі чакаць навальніц.

Згодна з разлікамі Белгідрамета навальнічны фронт накрые чатыры вобласці краіны:

Гомельскую,

Гарадзенскую,

Менскую,

Магілёўскую.

Чакаецца, што інтэнсіўнасць навальнічнага фронту ў гэтых рэгіёнах пойдзе на спад толькі пасля 21:00.

Аналагічную карціну намалявалі і аўтары тэлеграм-канала Nadvorie. Паводле іх звестак, проліўні з навальніцамі 18 траўня пройдуць па лініі Гомель - Менск - Вільня. Пры гэтым тэмпературу спецыялісты спрагназавалі па-летняму цёплую - днём да +20..+26°C. Навальніцу з ліўнем і парывістым ветрам у Менску спецыялісты спрагназавалі пасля абеду.

Са звестак Nadvorie, лакалізаваныя навальніцы будуць "уздоўж маларухомай лініі няўстойлівасці", на якой у першай палове дня "пачнецца развіццё канвекцыі". Як і ў выпадку Белгідрамета, змяншэнне навальнічнай актыўнасці спецыялісты спрагназавалі “пасля заходу сонца”.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках