27 лiпеня 2024, Субота, 14:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты самалётаў істотныя: чаму Расея не змагла абараніць авіябазу Бельбек

8
Страты самалётаў істотныя: чаму Расея не змагла абараніць авіябазу Бельбек

Авіяцыйны экспэрт указаў на важныя нюансы.

Аэрадром Бельбек у часова акупаваным Крыме атакавалі ўночы 15 траўня. Вядома аб знішчэнні двух самалётаў МіГ-31 і аднаго Су-27, а таксама аб пашкоджанні МіГ-29. Напраўду гэтая колькасць можа быць большай.

Расейцы не змаглі абараніць Бельбек, бо за некалькі дзён да гэтага там быў знішчаны комплекс С-400, таму аэрадром і яго аб'екты былі без усялякага прыкрыцця. Пра гэта «24 Каналу» распавёў авіяцыйны экспэрт Багдан Далінцэ.

Расейцы не змаглі абараніць сваю авіяцыю

Багдан Далінцэ адзначыў, што колькасць пашкоджаных самалётаў можа быць большая, але сёння цяжка гэта ацаніць. Магчыма, нейкія самалёты можна будзе аднавіць хутка, нейкія не атрымалі пашкоджанняў. Іншыя самалёты маглі знаходзіцца на зямлі, мець нармальны выгляд, але пры гэтым быць істотна пашкоджанымі, іх рухавікі, сістэмы кіравання, а іх аднаўленне можа быць немэтазгодным.

«Чаму расейцы не змаглі абараніць сваю авіяцыю? Даслоўна за некалькі дзён да гэтага быў знішчаны комплекс С-400, які тамака быў. Фактычна гэты аэрадром і яго аб'екты былі без усялякага прыкрыцця», - растлумачыў ён.

Перакідка авіяцыі - гэта працэс, які яны выкарыстоўвалі раней у выпадку пагрозы. Але ён мае пэўныя працэдуры падрыхтоўкі, таму што дастаткова складана ў адзін момант зняць усе самалёты і перавезці. Яны павінны прайсці абслугоўванне, быць запраўленымі.

Акрамя таго, гэтыя самалёты таксама з'яўляюцца адным з элементаў сістэмы супрацьпаветранай абароны Расеі. Яны выконваюць патруляванне. Усе самалёты забраць з Бельбека яны не могуць.

Эфектыўнасць расейскай СПА

Авіяцыйны экспэрт падкрэсліў, што эфектыўнасць СПА расейцаў не такая высокая, як ім хацелася б. Бо аснова гэтай сістэмы - гэта так званая савецкая база. Фактычна гаворыцца аб выяўленні і супрацьдзеянні буйным аб'ектам. Баявым самалётам, знішчальнікам. Таксама аб выяўленні высакахуткасных аб'ектаў, як крылатыя і балістычныя ракеты.

«Калі мы гаворым аб супрацьдзеянні дронам, то тут сітуацыя іншая. Таму што гэтыя старыя савецкія комплексы мала эфектыўныя супраць такіх цэляў. З аднаго боку, яны частку гэтых цэляў проста не здольныя нават выяўляць. З іншага боку, кошт знішчэння такога дрона не сувымерна даражэйшы, чым кошт самога боепрыпасу, які можа гэты робат знішчыць. Таму цэлі выбіраюцца паводле прыярытэтнасці», - сказаў Далінцэ.

У некаторых выпадках варожыя сістэмы СПА нават калі бачаць беспілотнік, могуць проста па ім не страляць. Таму што дрон каштуе 10 тысяч даляраў, а ракета для яго знішчэння каштуе 200, 300 і больш тысяч даляраў.

Акрамя таго, калі казаць менавіта аб супрацьдзеянні дронам, то Расея мае комплексы «Панцыр-З». Яны могуць супрацьдзейнічаць БПЛА, але гэтых комплексаў у іх не надта шмат. Агулам гаворыцца аб прыкладна 100 адзінках. Іх магчымасці таксама абмежаваныя і далёкасцю, і магчымасцямі выяўлення асобных відаў цэляў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках