Расея рыхтуецца да ўдараў па марской базе ў Новарасійску: партызаны даведаліся важнае
4- 18.05.2024, 12:58
- 10,590
![Расея рыхтуецца да ўдараў па марской базе ў Новарасійску: партызаны даведаліся важнае](https://i.c97.org/ai/595529/aux-head-1716026236-20240326_foto2_360.jpg)
Апублікаваны здымкі з экстранымі мерамі РФ.
Расейскія акупанты рыхтуюцца да ўдараў Сіл абароны Украіны па вайсковай марской базе Чарнаморскага флоту ў Новарасійску.
Супраціўнікі ўмацоўваюць базу - усталёўваюць плывучыя бар'еры і падводныя сеткі, якія, тэарэтычна, павінны перашкодзіць нападу беспілотнікаў, паведаміў вайсковы рух украінцаў і крымскіх татараў «Атэш» у Telegram і паказаў фатаграфіі з варожага вайсковага аб'екта.
«Расейцы ўмацоўваюць вайсковую марскую базу ў Новарасійску, рыхтуючыся да нападаў СОУ!… нарошчваюцца сродкі СПА (супрацьпаветраная абарона, - Рэд.) і РЛС (радыелакацыйная станцыя, - Рэд.)», - дадалі партызаны.
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-1.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-2.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-3.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-4.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-5.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-6.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-7.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-8.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-9.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-10.jpg)
![](https://i.c97.org/ai/595529/aux-1716026232-11.jpg)