27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: Беларускія прадпрыемствы працуюць на «расейскую абаронку»

5
Эксперт: Беларускія прадпрыемствы працуюць на «расейскую абаронку»

Пра рост паставак з беларускіх НПЗ у Расею.

Рост паставак авіяцыйнага паліва з Беларусі ў Расею можа быць звязаны з наступствамі ўкраінскіх нападаў на нафтаперапрацоўчыя заводы ў РФ. Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіў Рыгор Ніжнікаў з Фінскага інстытута міжнародных стасункаў.

«Гэта запатрабаванне Масквы, запатрабаванне Расеі. Пасля нападаў Украіны на НПЗ Маскве трэба мець даступныя рэсурсы, даступнае паліва», – заявіў Рыгор Ніжнікаў.

Ён таксама нагадаў, што ў такіх пастаўках могуць быць зацікаўленыя таксама ўлады Беларусі і самі беларускія НПЗ, якія пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну страцілі ўкраінскі і заходні рынкі. Паводле словаў эксперта, у параўнанні з 2020 ці 2021 гадамі прыбыткі беларускай нафтаперапрацоўкі «ўпалі даволі істотна».

Тым не менш, заявіў Ніжнікаў, невядома, з якім коштам Беларусь прадае сваё паліва ў Расею:

«Калі мы паглядзім на экспарт калійных угнаенняў, то мы бачым, што Менск прадае іх з вялікім дысконтам. На расейскім рынку, дзе Масква таксама можа даволі шчыльна дыктаваць умовы продажу, мы можам гаварыць пра тое, што і тут Менск прадае з дысконтам, бо Лукашэнку грошы больш патрэбныя, чым нешта іншае цяпер».

Эксперт адзначыў, што беларуская эканоміка цяпер вельмі моцна залежыць ад расейскай, якая, у сваю чаргу, «сядзіць на ваенным допінгу» і «працуе на шалёных ваенных грошах». А ўслед за расейскімі і беларускія прадпрыемствы працуюць на «расейскую абаронку»: «Гэта і паліва, гэта і камплектавальнікі, гэта і рознае абсталяванне, нават адзенне».

«Таму так, расейская вайна і падтрымка Лукашэнкам вайны Расеі наўпрост адбіваюцца на беларускай эканоміцы», – заявіў Ніжнікаў.

Нагадаем, што раней «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» (СЧБ) паведаміла, што ў Беларусі назіраецца ўсплёск вытворчасці авіяцыйнага рэактыўнага паліва і ягоных паставак у Расею чыгуначным транспартам.

Рост паставак з Беларусі можа гаварыць пра рост дэфіцыту авіяцыйнага рэактыўнага паліва ў Расеі, што звязана з атакамі на расейскую інфраструктуру, у тым ліку на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках