«Пуцін у Кітаі бег да Сі Цзіньпіна, а той нават не варухнуўся ў яго бок»
6- 19.05.2024, 10:01
- 23,102
Аналітык звярнуў увагу на паказальныя моманты сустрэчы ў Пекіне.
Кіраўнік Цэнтра грамадскай аналітыкі «Вежа» Валерый Клачок у інтэрв'ю Radio NV распавёў аб паказальных момантах сустрэчы расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна з лідарам Кітая Сі Цзіньпінам.
«Звяртаю вашу ўвагу, перагледзьце відэа: Сі нават не варухнуўся ў бок Пуціна. Ён стаяў проста як статуя на месцы. Ён нават кроку не зрабіў, Пуцін да яго бег. І гэта было бачна, і гэта вельмі паказальна было. Таму зараз, вядома, сітуацыя вельмі цікава выглядае. Калі ўчора ўжо апублікавалі на сайце Крамля гэтую супольнгую заяву, там ёсць дзявяты ці 10 раздзел, я зараз дакладна не ўзгадаю, і там чатыры абзацы пра ўкраінскі крызіс. Ён свядома кажа «ўкраінскі крызіс». Раней Расея ніколі гэтую дэфініцыю не выкарыстоўвала, бо яны ўзялі яе ў Кітая», - адзначыў Клачок у эфіры Radio NV.