На базе адпачынку пад Берасцем успыхнуў пажар
2- 19.05.2024, 10:08
- 4,108
Эвакуяваныя дзясяткі чалавек.
На базе адпачынку пад Берасцем здарыўся пажар. Праз які дзясяткам людзей давялося эвакуявацца, паведамілі ў МНС. Узгаранне пачалося ў адным з нумароў.
У суботу, 18 траўня, пасля 19.00 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары на базе адпачынку «Белае возера» каля аднайменнага пасёлка пад Берасцем. Полымя занялося ў нумары на чацвёртым паверсе базы.
«Да прыбыцця падраздзяленняў МНС у выніку спрацоўвання маўленчай абвесткі з будынка эвакуяваныя 43 чалавекі. Пацярпелых няма», - паведамілі ў МНС.
Агнём быў знішчаны тэлевізар. Акрамя таго, пашкоджанае пластыкавае падваконне, шклопакет, закураныя сцены і столь у нумары. Прычына пажару высвятляецца.