З'явіліся спадарожнікавыя здымкі порта ў Новарасійску пасля маштабнага ўдару дронаў
- 19.05.2024, 11:56
- 12,334
Бачныя сляды пажару і пашкоджанні.
З'явіліся спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару па порце ў Новарасійску (Расея) у пятніцу, 17 траўня.
Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.
Спадарожнікавыя здымкі, зробленыя 18 траўня, паказваюць сляды пажару на тэрыторыі марскога гандлёвага порта Новарасійска, дзе пасля ўдару ўкраінскіх дронаў у ноч на 17 траўня ўзнік пажар.
«На фота можна ўбачыць пашкоджанні як мінімум аднаго рэзервуара на тэрыторыі кампаніі ААТ «ІПП», які займаецца перавалкай нафтапрадуктаў, вадкіх мінеральных угнаенняў і раслінных аліваў», - піша выданне.
СБУ і ГУР 17 траўня больш чым сотняй дронаў атакавалі цэлі акупантаў у Севастопалі, Туапсэ і Новарасійску. Зрэшты, пад удар трапілі марскі порт, НПЗ, нафтавы тэрмінал і электрападстанцыі.