27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах голы мужчына апынуўся на даху гандлёвага цэнтру

9
У Баранавічах голы мужчына апынуўся на даху гандлёвага цэнтру

Па яго адправіліся ратавальнікі.

Голы мужчына апынуўся на даху крамы ў Баранавічах, паведаміў мясцовы партал Bar24. Здымаць чалавека з даху адправіліся ратавальнікі.

Голы мужчына знайшоўся сёння, 19 траўня, блізу 11.00 на даху будаўнічага супермаркета Bild на вуліцы Кірава ў райцэнтры.

Да месца здарэння пад'ехалі экстранныя службы - МНС, міліцыя і хуткая дапамога. Ратавальнікі адправіліся на дах па лесвіцы, а міліцыя прыбрала ровар, які знаходзіўся побач, і назірала.

Як і чаму мужчына апынуўся на даху, на момант яго выяўлення было невядома.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках