26 снежня 2024, Чацвер, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь

12
Супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь
КАЦЯРЫНА ГЛІНСКАЯ

Дзяўчына на прысуд лукашыстаў правяла два гады ў калоніі.

Супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская, якую ў кастрычніку 2022 года прыгаварылі да 2 гадоў калоніі за грубае парушэнне парадку (артыкул 342 КК), з'ехала з Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў сваім інстаграме.

«Прывітанне, дзівосны новы свет! Я вярнулася з апраметнай! Цяпер я ведаю, што такое пекла! Месца, дзе дэманы вучацца маліцца», - напісала яна.

Паводле інфармацыі «Вясны», з калоніі яна выйшла ў красавіку. Мяркуючы з сацсетак дзяўчыны, зараз яна ў Вільні, піша «Медиазона».

14 кастрычніка 2022 года суд Партызанскага раёна Менска прыгаварыў Глінскую да двух гадоў калоніі паводле абвінавачання ў грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК). У ліпені 2022 года відэа з супрацоўніцай IT-кампаніі EPAM, якая вярнулася з Літвы, апублікаваў праўладны тэлеграм-канал.

Сілавікі затрымалі яе разам з сястрой Юліяй, якую арыштавалі на 15 дзён. Паводле якога артыкула, не ўдакладнялася.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках