Ліквідацыю роты кадыраўцаў у Ваўчанску паказалі на відэа
- 19.05.2024, 12:25
- 14,816
Удар быў нанесены высокадакладным рэактыўным набоем GLSDB.
18 траўня авіяцыя УСУ нанесла ўдар па непрацуючай лякарні ў Ваўчанску, дзе здолелі замацавацца і хаваліся акупанты. Папярэдне, ва УС РФ дзясяткі загінулых. Удар быў зняты на відэа ўкраінскім дронам-выведнікам, піша dialog.ua.
Папярэдне, удар быў нанесены высокадакладным рэактыўным набоем GLSDB. Z-каналы мяркуюць, што гаворка ідзе аб авіябомбах JDAM-ER або GBU-39B.
Цэнтральная лякарня горада, дзе хаваліся акупанты, была цалкам знішчаная. Вайсковы блогер Вячаслаў Ляўчук (Telegram-канал Supernova+) сцвярджае, што, паводле звестак яго крыніц, у лякарні была ліквідаваная рота акупантаў з Чачэніі.
«Мяркуецца, што ў будынку ЦРБ у момант удару знаходзілася рота ахматаўцаў Рустама Агуева. 25-30 чалавек здохлі. Камандаванне паведаміла сваякам, што іх зараз накрыла, пакуль знаходзіліся ў трохпавярховым будынку», - напісаў блогер.
Гэтую ж інфармацыю агучыў намеснік камандзіра Легіёна «Свабода Расеі» Максіміліян Андроннікаў, вядомы пад пазыўным Цэзар.
«Паводле маёй інфармацыі, у выніку авіяцыйнага ўдару былі выведзеныя са строю дзясяткі «кадыраўцаў»... Трэба разумець, што Кадыраў (кіраўнік Чачэніі - рэд.) моцна разводзіць свае падраздзяленні. Як правіла, у яго на аднаго этнічнага чачэнца прыпадае там дзясятак вайскоўцаў з іншых рэгіёнаў. Кадыраў такім чынам за кошт трупаў расейцаў робіць сабе палітычнае рэнамэ», - паведаміў вайсковец.
Расейскі Z-канал «Кремлёвская табакерка» запэўнівае, што ў выніку авіяўдару па шпіталі «грузам 200» сталі амаль 40 расейскіх вайскоўцаў.
«Пра гэта нам распавялі крыніцы ў Мінабароны і Генштабе. Паводле іх інфармацыі, авіяўдар быў нанесены па будынку лякарні, дзе «з незразумелых прычын сабралі мноства байцоў, якія рыхтаваліся наступаць». Загінула больш за 40 хлопцаў, яшчэ прыкладна столькі ж - параненыя. Дакладную колькасць загінулых мы дагэтуль устанавіць не можам. Некаторыя целы вельмі моцна пацярпелі», - напісаў рэсурс.
Ён дадаў, што сярод «двухсотых» ёсць і афіцэры расейскага войска. Канал абвінавачвае ў тым, што здарылася, вайсковае камандаванне УС РФ, якое сабрала вялікую колькасць салдат у адным месцы.