УСУ разбілі бранятанкавую групу РФ на небяспечным адцінку фронту
- 19.05.2024, 13:12
- 6,472
З’явілася відэа бою.
Байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады УСУ знішчылі бранятанкавую штурмавую групу акупантаў на Пакроўскім кірунку.
Прэс-служба ўкраінскай брыгады апублікавала відэа баявой працы.
У 47-й АМБр распавялі, што расейскія захопнікі спрабавалі штурмаваць украінскія пазіцыі з дапамогай дзвюх БМП і танка.
Аднак перамяшчэнне варожай бронетэхнікі ў бок разбітага населенага пункта ў Данецкай вобласці своечасова выявілі ўкраінскія аэравыведнікі.
Далей за справу ўзяліся ўкраінскія артылерысты, якія пры ўзаемадзеянні з аператарамі FPV-дронаў спынілі наступленне і знішчылі расейскую тэхніку.
Варта адзначыць, што Пакроўскі кірунак застаецца адным з самых цяжкіх на фронце, расейцы атакуюць пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў, спрабуючы выкарыстоўваць сваю перавагу ў колькасці жывой сілы і тэхнікі.
Напады праходзяць пры падтрымцы авіяцыі супраціўніка, таксама бесперапынна працуе і расейская артылерыя.