Грузавы цягнік сышоў з рэек у Краснаярскім краі РФ
3- 19.05.2024, 13:52
- 6,990
І знёс лінію электраперадач.
Удзень, 19 траўня, у Краснаярскім краі РФ сышоў з рэек грузавы цягнік. У выніку здарэння чыгуначны састаў пашкодзіў лінію электраперадач.
Праз аварыю затрыманыя некалькі цягнікоў далёкага злучэння. Пра гэта пішуць расейскія Telegram-каналы.
У выніку здарэння са шляхоў сышлі пяць вагонаў грузавога цягніка і тры цыстэрны. Пры гэтым вагоны перацялі дзве лініі руху, а таксама пашкодзілі лінію электраперадач.
Аварыя адбылася а 12:50 паводле мясцовага часу на перагоне Краснаярск Усходні - Сарокіна двухпуцявога электрыфікаванага адрэзка Краснаярск Усходні - Уяр Краснаярскай чыгункі.
Прадстаўнікі РЧ заявілі, што праверку здарэння пачала транспартная пракуратура.