26 снежня 2024, Чацвер, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Business Insider: У NATO ўжо ёсць мадэль, як закрыць неба над Украінай

4
Business Insider: У NATO ўжо ёсць мадэль, як закрыць неба над Украінай

Яе падтрымалі як кіроўныя, так і апазіцыйныя партыі Нямеччыны.

Захад ужо мае дзейсную мадэль абароны Украіны ад расейскіх паветраных нападаў. Гэтая мадэль была наглядна прадэманстраваная падчас іранскага нападу на Ізраіль у красавіку, піша амерыканскае выданне Business Insider.

Былы генеральны сакратар NATO Андэрс Фог Расмусэн, напрыклад, выказаў перакананне, што ракеты-перахопнікі могуць запускацца з тэрыторыі суседніх з Украінай краін NATO, такіх як Польшча і Румынія, каб прыкрыць хаця б заходнія ўкраінскія рэгіёны.

Як паведамляе Frankfurter Allgemeine Zeitung, як кіроўныя, так і апазіцыйныя партыі Нямеччыны выказваюць падтрымку ідэі абароны прыгранічных з NATO рэгіёнаў Украіны. Напрыклад, Родэрых Кізеветэр, палітык апазіцыйнага Хрысціянска-дэмакратычнага саюза і былы афіцэр генеральнага штаба Бундэсвэра, параўнаў абарону Украіны з намаганнямі Захаду прадухіліць удар па Ізраілю 300 ракетамі і беспілотнікамі, выпушчанымі Іранам у красавіку.

«Заходнія краіны маглі б абараніць частку паветранай прасторы Украіны паблізу ад тэрыторыі NATO і збіваць расейскія беспілотнікі і ракеты. Гэта зменшыла б нагрузку на ўкраінскую супрацьпаветраную абарону і дазволіла б ім абараніць фронт. Як у выпадку з Ізраілем, дзе дапамагалі Францыя, Вялікая Брытанія і іншыя, яны не сталі б бакамі вайны», - заявіў Кізеветэр у каментары Business Insider.

Гэтае меркаванне падзяляе і былы генеральны сакратар NATO Расмусэн.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках