26 снежня 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ і УСУ ўдарылі па аэрадроме, дзе размяшчаліся дзясяткі баявых самалётаў РФ

9
СБУ і УСУ ўдарылі па аэрадроме, дзе размяшчаліся дзясяткі баявых самалётаў РФ

А ГУР атакавала Выбаржскую нафтабазу ў Ленінградскай вобласці.

Украінскія абаронцы атакавалі вайсковы аэрадром і нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі, а таксама нафтабазу ў Ленінградскай вобласці. Гэта адбылося ў ноч на 19 траўня.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы.

Паводле інфармацыі крыніц, па аэрадроме адпрацавалі СБУ супольна з Сіламі беспілотных сістэм УСУ. На аэрадроме знаходзіліся дзясяткі розных самалётаў, якія атакуюць украінскія пазіцыі на фронце. Гэта варожыя Су-34, Су-25, Су-27, МіГ-29. Расейцы ў сацсетках скардзіліся на выбухі.

Акрамя таго, беспілотнікамі СБУ быў атакаваны Славянскі нафтаперапрацоўчы завод. Кіраўніцтва Славянскага НПЗ заявіла, што пасля некалькіх гучных «прылётаў» завод спыніў сваю працу, расейцы ацэньваюць шкоду.

Гэта ўжо другая атака дронаў СБУ на вайсковы аэрадром «Кушчэўск» і Славянскі НПЗ за апошнія тры тыдні. Тады на аэрадроме былі пашкоджаныя некалькі самалётаў, а на НПЗ патрапілі ў рэктыфікацыйную і атмасферную калоны.

Ленінградская вобласць

Галоўная ўправа выведкі Мінабароны правяла спецаперацыю ў ноч на 19 траўня, у выніку якой атакавала Выбаржскую нафтабазу ў Ленінградскай вобласці Расеі.

Як паведамляюць крыніцы ў спецслужбе, з дапамогай трох выбуховых прыстасаванняў былі пашкоджаныя вертыкальныя рэзервуары з палівам на ўказаным аб'екце. У выніку аперацыі знішчаныя тры рэзервуары з палівам.

Жыхары Выбарга паведамлялі ў сацсетках аб магутным выбуху ў горадзе блізу 2:50, пасля якога на тэрыторыі нафтабазы пачаўся пажар.

«Дэкарбанізацыя пуцінскай дыктатуры будзе працягвацца і надалей, паслядоўна і метадычна, пакуль Расея выкарыстоўвае нафтагазавую галіну ў вайсковых мэтах ці не прыбярэцца з Украіны. Кошт расейскай агрэсіі для Крамля будзе стала расці і ўжо зараз адбіваецца на іх здольнасці забяспечваць палівам нават унутраны рынак. Прадаўжэнне будзе», - паведаміў суразмоўца ў ГУР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках