26 снежня 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спраўна плаціў 6500 рублёў падаткаў на год, але ўсё адно стаў «дармаедам»

11
Беларус спраўна плаціў 6500 рублёў падаткаў на год, але ўсё адно стаў «дармаедам»

Як так выйшла?

Беларус дыстанцыйна працуе на юрыдычную асобу ў РФ з невялікага беларускага горада. Два месяцы таму з камунальнай квітанцыі ён даведаўся, што апынуўся ў спісе дармаедаў, піша devby.io.

Ён не ІТ-спецыяліст, а метадыст онлайн-адукацыі, аднак гэта ўсё адно: гісторыя можа стаць тыповай і для ІТ.

Ён працуе паводле дамовы цывільна-прававога характару (ЦПХ) дыстанцыйна ў расейскай арганізацыі, заробак афіцыйна атрымлівае на банкаўскую картку. Штогод запаўняе падатковую дэкларацыю і плаціць 13% падаходнага падатку ў Беларусі. Так, за апошні год выйшла блізу 6500 BYN. Аднак два месяцы таму ён апынуўся ў спісе незанятых у эканоміцы.

У камісіі садзейнічання занятасці патлумачылі: гэта таму, што «ЦПХ не з'яўляецца кантрактам ці працоўнай дамовай».

- У пачатку года мая дамова з выпіскай аб заробку ўсіх задавальняла, а цяпер яна ўжо не падыходзіць, - скардзіцца беларус. - Яны нават не захацелі зазіраць у тыя дакументы, якія я прынёс. Начальніца аддзела (ці гэтай камісіі) увогуле сказала, што ім без розніцы, куды плацяцца падаткі.

Няма кантракту або працоўнай дамовы - значыць, дармаед. Але кантракт са мной могуць укласці толькі, калі я буду жыць у РФ.

У інспекцыі падаткаў і збораў чытачу таксама нічым не дапамаглі.

— Там адказалі, што могуць толькі выдаць даведку аб выплачаных падатках, а чаму я стаў дармаедам, яны і самі не ведаюць.

Атрымліваецца, грамадзянін Беларусі жыве ў Беларусі, працуе і плаціць дзве тысячы даляраў па курсе ў бюджэт Беларусі, але пры гэтым з'яўляецца…дармаедам.

Чалавек у аблвыканкаме інкогніта параіў фіктыўна ўладкавацца на працу. Але гэта ж маразм! Што рабіць?

Хлопцу параілі звярнуцца ў камісію не вусна, а пісьмова, прыклаўшы даведку аб выплачаных падатках, але не факт, што гэта дапаможа. Справа ў тым, што з 1 лютага 2024 года набыла моц большая частка раздзелаў пастановы Саўміна № 53, якая яшчэ больш узмацніла крытэрыі аднясення грамадзян да незанятых у эканоміцы. Так, да людзей, якія працуюць на тэрыторыі краін ЕАЭС, зараз адносяць толькі тых, з кім укладзеная працоўная дамова (кантракт). Дагэтуль было дастаткова дамовы ЦПХ - пры ўмове, што па ёй выплачваецца даход.

Магчыма, сэнс быў у тым, каб адсеяць са спісу занятых тых, хто знаходзіцца за мяжой на «вольным хлебе». Аднак жа патрапілі і тыя, хто не толькі жыве і працуе ў краіне, але і сумленна плаціць тут падаткі.

Каго яшчэ могуць закрануць папраўкі?

Айцішнікаў, якія працуюць на РФ і іншыя краіны ЕАЭС паводле дамовы ЦПХ. Такіх нямала. Аднак для іх, здаецца, пакуль ёсць выйсце - пераходзіць на падатак на прафесійны прыбытак (НПД). Падаткавікі не раз тлумачылі, што артыкул 7 «аб працы праз Інтэрнэт» (Закон РБ ад 30.12.2022 № 230-З» аб змяненні законаў у пытаннях падаткаабкладання») прыдуманы якраз для іх. Што рабіць тым дыстанцыйшчыкам, чыя дзейнасць не падпадае пад НПД, незразумела.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках