Украінскі робат па-майстэрску знёс вежу расейскаму танку
8- 19.05.2024, 15:12
- 7,450
Відовішчныя кадры.
Украінскія воіны з дапамогай дрона разабралі на малекулы расейскі танк. БПЛА заляцеў пад «мангал» расейскай брані, у выніку чаго яму адарвала вежу.
Эпічнае знішчэнне танка разам з экіпажам ваярамі 4-й АМБр было адлюстраванае на відэа. Яго апублікавалі журналісты Андрэй Цапліенка і Юры Бутусаў.
«Дрон 47-й брыгады залятае проста пад «мангал» расейскаму танку, і вежа браняванага монстра адпраўляецца ў палёт», - напісаў Цапліенка.
Бутусаў апублікаваў больш поўнае відэа феерычнай паразы. Ён дадаў, што спалены Т-80 ператварыўся ў перасоўны крэматорый для расейскага экіпажа.
«Поўнае відэа эпізоду, дзе ўкраінскі робат ператварае варожы танк Т-80 з экіпажам у крэматорый на гусеніцах. Імгненная дэтанацыя - і вежа ўжо валяецца побач, а рэшткі танка выгараюць знутры. Праца аэрабамбераў роты ўдарных БПЛА Strike Drones Company», - адзначыў ён.
Паводле інфармацыі Бутусава, відэа было знятае ля населенага пункта Салаўёва Данецкай вобласці.