26 снежня 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атрымалася адкінуць расейцаў пад Харкавам

2
УСУ атрымалася адкінуць расейцаў пад Харкавам

Падрабязнасці аб сітуацыі на перадавой.

Галоўнай мэтай расейскіх войскаў на Харкаўскім кірунку застаецца населены пункт Валчанск. Аднак пакуль акупантам не ўдалося рэалізаваць тактычныя задачы. Больш за тое, Сілам абароны Украіны ўдалося часткова вярнуць некаторыя пазіцыі. Як піша «Фокус», пра гэта распавёў 19 траўня камандзір батальёна УБПАК «Ахілес» 92-й АШБР Юры Федарэнка.

Са слоў вайскоўца, украінскім абаронцам у значнай меры ўдалося пакалашмаціць штурмавыя падраздзяленні ворага, у выніку чаго ён панёс страты ў лёгкай браняванай тэхніцы і артылерыі.

«У гэтыя хвіліны ідуць баі. Сілы абароны максімальна робяць усё, каб купіраваць сітуацыю і, адпаведна, стабілізаваць яе за кошт дастаткова эфектыўнага выкарыстання аб'яднанага агнявога ўздзеяння – гэта гарматы, супрацьтанкавыя сродкі і, вядома ж, ударныя БПЛА», – сказаў ён.

Таксама Федарэнка дадаў, што ўкраінскім байцам на асобных участках удаецца не толькі знаходзіцца ў актыўнай абароне, але і паляпшаць становішча, выбіваючы непрыяцеля з займаемых пазіцый.

«У выніку выканання гэтых аперацый мы маем не толькі вернутыя пазіцыі, але і ўзятых у палон, якія ў перспектыве будуць абменены на нашых хлопцаў, якія знаходзяцца цяпер на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі», – сказаў на заканчэнне ўкраінскі камандзір.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках