Мінтранс расказаў пра абмежаванні на дарогах, якія вядуць да памежных пераходаў «Грыгароўшчына» і «Беняконі».
- 19.05.2024, 16:25
- 4,040
Якія транспартныя сродкі закрануць?
Часовыя абмежаванні нагрузак на восі транспартных сродкаў, самаходных машын на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах Беларусі ўводзяцца з 25 траўня да 31 жніўня.
Згодна з пастановай Мінтранса ад 24 красавіка 2024 года нумар 28, на рэспубліканскіх аўтамабільных дарогах (іх участках) з асфальтабетонным пакрыццём з 11:00 да 20:00 уключна пры дзённай тэмпературы паветра больш за 25 градусаў па Цэльсіі дапускаецца максімальная нагрузка на адзіночную вось не больш за 6 тон.
– Гэтыя абмежаванні распаўсюджваюцца на аўтадарогі, якія вядуць да дзейных пунктаў пропуску «Грыгараўшчына» і «Беняконі». На ўчастках дарог, якія вядуць да памежных пераходаў «Казловічы» і «Каменны Лог», уведзеныя абмежаванні дзейнічаць не будуць, – удакладнілі ў Мінтрансе.
Пастановай вызначаны пералік аўтамабільных дарог (іх участкаў), а таксама транспартных сродкаў, самаходных машын, якія ажыццяўляюць тыпы перавозак, на якія не распаўсюджваюцца часовыя абмежаванні.