26 снежня 2024, Чацвер, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Часівым Ярам УСУ знішчылі калону тэхнікі расейцаў

2
Пад Часівым Ярам УСУ знішчылі калону тэхнікі расейцаў

І захапілі палонных.

За мінулы дзень расейскія акупанты 96 разоў спрабавалі прарваць украінскую лінію абароны ў зоне адказнасці Аператыўна-стратэгічнай групоўкі войскаў (АСГВ) «Хорціца», паведаміў спікер Назар Валошын.

Між іншым, з ягоных слоў, акупанты канцэнтравалі свае намаганні на Харкаўскім, Краматорскім, Пакроўскім і Курахаўскім кірунках.

«Адносна Часівага Яра, вораг не спыняе спробаў штурмаваць і праводзіць актыўныя баявыя дзеянні на гэтым кірунку. Учора там ён наважыў пайсці ў лабавую атаку, між іншым, задзейнічаў амаль 20 адзінак бронетэхнікі. Сумеснымі дзеяннямі ўсіх падраздзяленняў Сіл абароны, гэты напад быў адбіта, калона тэхнікі была знішчана, вораг часткова быў узяты ў палон. Мэта ворага на гэтым кірунку нязменная – заняць пануючыя вышыні, на якіх знаходзіцца Часіў Яр і выйсці далей, каб абстрэльваць і Канстанцінаўку і Дружкаўку і іншыя населеныя пункты трымаць пад агнявым кантролем. Але ворагу гэта не ўдаецца ўжо некалькі месяцаў», – распавёў Валошын у эфіры тэлемарафона.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках