27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі напружыліся праз новую тактыку Украіны

7
У Расеі напружыліся праз новую тактыку Украіны

Z-ваенкар Коц б'е трывогу.

Расейцы сурʼёзна ўстрывожаныя масіраванымі налётамі ўкраінскіх ударных беспілотнікаў на тэрыторыю РФ, піша «Дыялог». Адзін з самых вядомых расейскіх Z-ваенкараў Аляксандр Коц у сваім Telegram-канале пракаментаваў начныя ўдары Украіны па НПЗ у Славянску-на-Кубані.

З ягоных слоў, украінскія вайскоўцы змаглі назапасіць крытычную масу ўдарных беспілотнікаў і пачалі запускаць іх дзясяткамі. Больш за тое, расейская СПА не спраўляецца з задачай збіць усе БПЛА, таму частка беспілотнікаў прарываецца і наносіць крытычныя страты абʼектам, якія атакуе.

Ён заклікае тэрмінова накрываць каркаснымі канструкцыямі частку заводаў, бо абараніцца ад налётаў УСУ іншымі спосабамі расейцы не могуць. На яго думку, абарона абыдзецца Маскве танней, чым рамонт цяжкіх пашкоджанняў. Ён таксама заклікае тэрмінова пераходзіць да ўкраінскай тактыкі стварэння мабільных груп, якія будуць паляваць на беспілотнікаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках