Reuters: Жыццё прэзідэнта Ірана пад пагрозай пасля катастрофы гелікаптэра
- 19.05.2024, 18:42
- 27,926
Складаныя ўмовы надвор'я і моцны туман перашкаджаюць рабоце ратавальнікаў.
Жыццё прэзідэнта Ірана Эбрахіма Раісі знаходзіцца пад пагрозай пасля катастрофы гелікаптэра. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на неназванага іранскага чыноўніка.
«Мы ўсё яшчэ поўныя надзеі, аднак паведамленні, якія паступаюць з месца пасадкі гелікаптэра, выклікаюць вельмі сурʼёзныя асцярогі», – заявіў ён.
Перад гэтым была зняпраўджання навіна аб выхадзе на сувязь гелікаптэра Раісі.
Удзень 19 траўня на паўночным усходзе Ірана гелікаптэр Раісі «здзейсніў жорсткую пасадку». Ён вяртаўся з раёну Ходу Афарын на паўночным захадзе Ірана пасля адкрыцця плаціны на агульнай мяжы з Азербайджанам. Паведамлялася, што кіраўнік МЗС Ірана Хасейн Амір Абдаллахіян разам з прэзідэнтам знаходзіўся ў гелікаптэры, які трапіў у аварыю.
Пошукі гелікаптэра прэзідэнта Ірана Раісі вядуць 40 груп хуткага рэагавання. Сітуацыю ўскладняюць няпростыя ўмовы надворʼя.
Раней навіну аб выратаванні прэзідэнта Ірана пры катастрофе выдалілі з сайта-першакрыніцы.