26 снежня 2024, Чацвер, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За беларусамі на электрасамакатах будуць сачыць самі самакаты

6
За беларусамі на электрасамакатах будуць сачыць самі самакаты

Для гэтага ў іх убудавалі сістэму штучнага інтэлекту.

У Менску за ліхачамі на двухколавым транспарце будуць сачыць самі электрасамакаты. Для гэтага ў іх убудавалі сістэму штучнага інтэлекту. Яна будзе таксама фіксаваць паездкі ўдваіх, паведамляе «МІР 24».

Парныя паездкі на электрасамакаце ў краіне строга забаронены. Парушальнікам пагражаюць штрафы да 120 рублёў. І калі раней злавіць ліхачоў было няпроста, то зараз за выкананнем правіл будзе сачыць сістэма «Антытандэм». Яна ўбудаваная ў двухколавы транспарт.

«Калі сістэма распазнае, што на самакаце едуць двое, яна пачне запавольвацца для таго, каб зменшыць хуткасць да прымальнай. Прыйдзе паведамленне, каб яны не ехалі ўдваіх. Калі будуць такія выпадкі некалькі разоў з'яўляцца на адным карыстальніку, то рахунак будзе блакавацца на нейкі час», – кажа намеснік дырэктара кампаніі кікшэрынгу Аляксандр Каледа.

У Менску пад назіраннем каля пяці тысяч электрасамакатаў. Сістэма дакладная. Хібнасць у працы – менш за 2%. Усяго «Антытандэм» аналізуе 50 параметраў.

«Тут набор параметраў стандартны. То бок зразумела, што мы нічога не маглі прыдумаць. Гэта хуткасць, паскарэнне рознае, становішча самаката. Па вялікім рахунку, усё гэтае ўздзеянне на органы кіравання. Гэта значыць дэ факта мы выкарыстоўваем усю даступную інфармацыю, якая ў нас ёсць аб самакаце. На аснове яе навучаны модуль», – распавёў сузаснавальнік і дырэктар дэпартамента інфармацыйных тэхналогій кікшэрынгавай кампаніі Ягор Баяндзін.

Уладальнікі кікшэрынгавай кампаніі будуць супрацоўнічаць з ДАІ. Ёсць у іх і свая сістэма штрафаў. Дарэчы, летась зафіксавана 19 ДТЗ з удзелам электрасамакатаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках