«Манчэстэр Сіці» у дзясяты раз выйграў чэмпіянат Англіі
4- 19.05.2024, 20:35
- 4,174
![«Манчэстэр Сіці» у дзясяты раз выйграў чэмпіянат Англіі](https://i.c97.org/ai/595701/aux-head-1716140098-20240326_foto2_360.jpg)
Каманда Гвардыёлы ўстанавіла унікальнае дасягненне.
«Манчэстэр Сіці» ў апошнім туры АПЛ падолеў «Вест Хэм» з лікам 3:1 і забяспечыў сабе «залатыя» медалі чэмпіянату.
Падапечныя Гвардыёлы набралі 91 бал. «Арсенал», які заняў другое месца, мае 89 балаў. «Ліверпуль» – трэці з 82 баламі.
Для «Манчэстэр Сіці» гэта дзясятае чэмпіёнства і чацвёртае запар. За апошнія 10 гадоў манкуніянцы выйгралі АПЛ 6 разоў.
![](https://i.c97.org/ai/595701/aux-1716140093-1.jpg)