27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольскі пра Міхалка: Думаю, што Серж выплыве

21
Вольскі пра Міхалка: Думаю, што Серж выплыве
СЯРГЕЙ МІХАЛОК
ФОТА: CHARTER97.ORG

Музыка пракаментаваў змены ў жыцці беларускай рок-зоркі.

Журналіст Аляксандр Івулін у выпуску «ЧеснОК-LIVE» спытаў у музыкі Лявона Вольскага, што адбываецца з Сяргеем Міхалком. Нагадаем, на апошнім фота Міхалок заўважна змяніўся.

«Розныя плёткі ёсць. Мне падаецца, што талент пераможа», - пракаментаваў музыка сітуацыю з Міхалком.

«Я думаю, што ў Сержа ўсё наперадзе, што ён выплыве», - заўважае Лявон Вольскі.

«У яго даўным-даўно з Украінай добра справы ішлі. І калі мы яшчэ рабілі з ім «Каралі раёнаў» супольна ў 2003 годзе, ён нам тады казаў: «Чаму вы з Украінай не супрацоўнічаеце? Едзьце і нармальна ўсё будзе, шоў-бізнэс ёсць, усё можна рабіць». […]

Украінская карта ў яго не заканчвалася, толькі ўсё лепей і лепей было. І з цягам часу ён там ужо зусім прапісаўся. А тут бачыце, якая сітуацыя… Проста чалавеку перакрэслілі жыццё адным гэтым…» – разважае музыка.

Вольскі мяркуе, што ў Міхалка ўсё наладзіцца.

«Я яго бачыў, калі ўжо [Міхалок] з'ехаў з Украіны і ў нас разам быў канцэрт карпаратыўны ў Рызе. Ён быў у такім вельмі узбуджаным стане, але я б не сказаў, што гэта быў псіхічна неўраўнаважаны [стан]. У Сержа бывае такое, што ён гіперактыўны».

Пасля гэтага з Міхалком Вольскі не сустракаўся.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках