13 студзеня 2026, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ расказалі пра таемны план УСУ ў абарону Харкаўшчыны

СМІ расказалі пра таемны план УСУ ў абарону Харкаўшчыны

Акупанты "нахабна" канцэнтраваліся на расейскім баку мяжы.

Украінскае войска чакала наступу краіны-агрэсаркі Расеі ў Харкаўскай вобласці і загадзя перакінула войскі з Купянска на гэты кірунак.

Як піша Sky News, салдаты артылерыйскага падраздзялення 57-й брыгады распавялі, як іх таемна пераправілі ў прымежны раён Харкаўшчыны за некалькі дзён да чарговага расейскага нападу.

Камандзір артылерыйскага падраздзялення 57-й брыгады расказаў, што яго гарматы вялі агонь па расейскіх войсках за дзень да наземнага ўварвання ў паўночна-ўсходні раён Харкаўшчыны, якое пачалося 10 траўня. Ён сказаў, што акупанты "нахабна" канцэнтраваліся на расейскім баку мяжы.

"Мы збівалі танкі на мяжы… гэта ўжо была сапраўдная вайна", – сказаў 26-гадовы Саша, які выкарыстоўвае пазыўны "Чорны".

Камандзір другога артылерыйскага падраздзялення таксама пацвердзіў, што брыгада была перакінутая загадзя для ўзмацнення абароны на гэтым кірунку.

Раней войскі абаранялі горад Купянск, а таксама Харкаў.

“Украіна спрабавала загадзя сабраць сілы, каб супрацьстаяць нарошчванню сілаў Расеі ўздоўж сваёй доўгай паўночна-ўсходняй мяжы”, - піша Sky News.

Пры гэтым адзначаецца, што гэтага кроку было далёка не дастаткова, каб прадухіліць найбуйнейшы напад на Украіну з таго часу, як Расея пачала поўнамаштабнае ўварванне амаль два з паловай гады таму.

Украінская крыніца, апісваючы першыя некалькі дзён харкаўскага наступу сказала, што былі моманты, калі ён баяўся, што “мы страцілі лінію фронту”.

З таго часу сітуацыя стабілізавалася, але папярэдзіў: "Мы не ведаем, як доўга гэта можа працягвацца".

У суботу Sky News паспрабавала наведаць артылерыйскую пазіцыю, укамплектаваную салдатамі 57-й брыгады, недалёка ад горада Ваўчанск - ключавога аб'екта раскйскага наступу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках