27 лiпеня 2024, Субота, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Forbes: Удар ракетамі ATACMS па расейскім караблі звярнуў увагу на важную дэталь

6
Forbes: Удар ракетамі ATACMS па расейскім караблі звярнуў увагу на важную дэталь

Наступнай цэллю можа стаць Крымскі мост.

У нядзелю, 19 траўня, УСУ патапілі яшчэ адзін ваенны карабель Чарнаморскага флоту РФ – тральшчык «Каўравец». Усяго за 27 месяцаў поўнамаштабнай вайны Украіна знішчыла або пашкодзіла больш за дзясятак даваенных расейскіх караблёў.

Як піша Forbes, «Каўравец» патапілі з дапамогай пары амерыканскіх ракет ATACMS. Гэты боепрыпас распрацаваны для нападаў на сушы і яго выкарыстанне ў якасці супрацькарабельнай зброі даволі нетыповае.

Звязана гэта з тым, што дакладнасць трапляння ATACMS з інэрцыйным навядзеннем, паводле большасці крыніц, - блізу 9 метраў ад цэлі. Калі гаворка ідзе аб караблі, гэтага недастаткова.

У той жа час мадэлі ATACMS М39 на 160 км і М-39А1 на 300 км раскідваюць сотні суббоепрыпасаў памерам з гранату, што кампенсуе брак дакладнасці. Яны здольныя пашкодзіць верхнюю частку карабля, але ці наўрад патопяць судна, паколькі для гэтага трэба прабіць корпус.

Аднак, калі для патаплення "Каўраўца" выкарыстоўвалася сістэма ATACMS, гэта магло б азначаць, што ёсць версія ракеты M48 на 270 км або M57 ATACMS на 300 з 200-кілаграмовымі боегалоўкамі ў дадатак да M39 і M39A1 ATACMS з суббоепрыпасамі.

З гэтага вынікае, што M48 і M57 больш дакладныя, чым меркавалі шматлікія назіральнікі, а наступствы значныя. Судны Чарнаморскага флоту, якія засталіся ў Севастопалі, знаходзяцца ў межах дасяжнасці М39А1, М48 і М57.

«Калі ATACMS знішчае расейскія вайсковыя караблі ў Севастопалі, цяжка ўявіць, што гэтая база можа прынесці шмат карысці расейцам», – дадаў Філіпс О’Браэн, прафесар стратэгічных даследаванняў у Сэнт-Эндрускам універсітэце.

Пры гэтым С-400, на якія ў Крыме палявалі УСУ, не змаглі перахапіць ATACMS. На думку вайсковага кансультанта Нуну Фелікса, у расейцаў няма магчымасцей супрацьстаяць гэтым ракетам.

Не менш трывожна для захопнікаў і тое, што ATACMS могуць несці сур'ёзную небяспеку для Крымскага моста. Дакладнасць, якая дазволіла М48 або М57 знішчыць карабель, дапаможа знішчыць мост, растлумачыў Фабіян Хофман, даследчык Ядзернага праекта Осла ў Нарвэгіі.

Таксама ёсць яшчэ адна лагістычная лінія - чыгунка праз акупаваны РФ поўдзень Украіны. Калі Украіна зможа перацяць яе і зруйнаваць Керчанскі мост, яна зможа адрэзаць расейскія войскі ў Крыме. Тады паўвыспа апынецца ў нявыгаднай пазіцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках