13 студзеня 2026, aўторак, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На якіх гелікаптэрах лятае Лукашэнка?

26
На якіх гелікаптэрах лятае Лукашэнка?

Беларускі кіраўнік аддае перавагу расейскім гелікаптэрам

Гелікаптэр Bell-212, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, патрапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Гелікаптэр рэзнуўся ў круты схіл і разляцеўся на асобныя фрагменты. Загінуў шэраг вышэйшых іранскіх чыноўнікаў.

Сайт Charter97.org паглядзеў, якімі гелтікаптэртамі карыстаецца Лукашэнка.

У авіяпарку Лукашэнкі лічыцца AgustaWestland AW-139, падораны расейскім алігархам Міхаілам Гуцэрыевым. Гэты гелікаптэр сярэдняга класа распрацаваны італьянска-брытанскай кампаніяй Leonardo-Finmeccanica (раней AgustaWestland). AW-139 здольны развіваць хуткасць да 310 км/г і мае далёкасць палёту да 1 061 км. Ён можа змясціць да 15 пасажыраў і абсталяваны сучаснымі навігацыйнымі сістэмамі і сродкамі бяспекі.

Гелікаптэр з 2021 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША і Вялікабрытаніі. Лукашэнка толькі некалькі разоў лятаў гэтым гелікаптэрам.

Для палётаў па краіне дыктатар карыстаецца расейскімі гелікаптэрамі Мі-8 і іх мадыфікацыямі.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках