СМІ даведаліся пра дэталі ўдару па расейскім аэрадроме ў Краснадарскім краі
- 20.05.2024, 11:41
- 8,774
Як мінімум тры дроны дасягнулі цэлі.
У выніку ўдару па расейскім вайсковым аэрадроме «Кушчэўская» (знаходзіцца на ўскраіне аднайменнай станіцы ў Краснадарскім краі РФ) адзін самалёт супраціўніка пашкоджаны.
Пашкоджанні атрымалі звышгукавы цяжкі знішчальнік Су-27, а таксама інфраструктура аэрадрома, паведамляе Telegram-канал выдання ASTRA, спасылаючыся на звесткі крыніц у рэгіянальных экстраных службах.
«Як мінімум тры БПЛА не былі збітыя і патрапілі па тэрыторыі вайсковага аэрадрома на станіцы Кушчэўская… уночы 19 траўня… У выніку атакі ўзнік пажар, быў пашкоджаны расейскі звышгукавы знішчальнік СУ-27 і інфраструктура аэрадрома», - гаворыцца ў паведамленні.