27 лiпеня 2024, Субота, 14:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанская выведка: У Расеі могуць вярнуць працоўную павіннасць

21
Брытанская выведка: У Расеі могуць вярнуць працоўную павіннасць

Для расейцаў рыхтуюць змены ў працоўнае заканадаўства.

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі піша, што ў Расейскай Федэрацыі могуць вярнуць працоўную павіннасць.

Для расейцаў рыхтуюць змены ў працоўнае заканадаўства, паводле якога іх змогуць перамяшчаць у тыя рэгіёны, дзе бракуе працоўных.

Як адзначаецца ў справаздачы, цяпер Расея адчувае нястачу працоўнай сілы, якая становіцца сур'ёзнай праблемай у некаторых галінах. Паводле ацэнак выдання «Известия», у 2023 годзе ў Расеі не стае на 4 800 000 працоўных рук. Напрыклад, расейская транспартна-лагістычная галіна не змагла запоўніць 25 адсоткаў вакансій кіроўцаў грузавікоў у 2023 годзе.

Са звестак брытанскай выведкі, нястача працоўнай сілы, прынамсі часткова, была выкліканая вайной Расеі супраць Украіны, якая прывяла да мабілізацыі часткі працоўнага насельніцтва і эміграцыі некаторых кваліфікаваных спецыялістаў, якія імкнуцца пазбегнуць набору. Зусім нядаўна нястача працоўнай сілы пагоршылася абмежаваннямі на працаўладкаванне мігрантаў, уведзенымі пасля тэрарыстычнага інцыдэнту ІДІЛ-К у Маскве 22 сакавіка 2024 года.

У выніку нястачы працоўнай сілы група расейскіх парламентарыяў разглядае магчымыя папраўкі да расейскага Працоўнага кодэкса. У выпадку прыняцця гэта будзе азначаць, што залішняя працоўная сіла можа быць перамешчаная пад нагляд дзяржавы на месца працы, дзе не стае працоўнай сілы, гаворыцца ў паведамленні.

«Пераезды будуць часовымі, і работнікі будуць пераведзеныя толькі з іх згоды. Аднак, хоць гэта і не з'яўляецца прымусовым, гэта патэнцыйны крок да мабілізацыі працоўнай сілы», - адзначаюць Мінабароны Брытаніі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках