Рок-гурт «Ногу свело!» выступіць з канцэртамі ў Польшчы
4- 20.05.2024, 12:37
- 2,656
Сёння - канцэрт у Варшаве.
Рок-гурт «Ногу свело!» адправіўся ў тур па Еўропе. Музыкі ўжо правялі канцэрт у Кракаве. Сёння, 20 траўня, гурт выступіць у Варшаве, а 22 траўня ў Познані. Пра гэта сайту Charter97.org паведаміў арганізатар канцэртаў.
Білеты можна набыць праз спасылку.
Расейскі музыка Максім Пакроўскі і гурт «Ногу свело!» падтрымалі беларусаў падчас пратэстаў 2020 году. Рок-гурт прысвяціў падзеям у Беларусі песню «Маўчанне ягнят».
«Ногу свело!» выступілў і супраць вайны, развязанай Пуціным супраць Украіны. Музыкі выступаюць на дабрачынных канцэртах у падтрымку ўкраінцаў.
Канцэрт у Варшаве адбудзецца сёння, а 19:00, у клубе Progresja.