27 лiпеня 2024, Субота, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры версіі гібелі прэзідэнта Ірана

13
Тры версіі гібелі прэзідэнта Ірана
Ібрахім Раісі

Ёсць і канспіралагічныя версіі.

Гелікаптэр Bell-212, на борце якога ляцеў прэзідэнт Ірана Ібрахім Раісі, патрапіў у аварыю недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Гелікаптэр рэзнуўся ў круты схіл і разляцеўся на асобныя фрагменты. Загінуў шэраг вышэйшых іранскіх чыноўнікаў.

«Можем Объяснить» разам з экспэртамі разбіраўся ў прычынах авіякатастрофы, якая забрала жыццё Ібрахіма Раісі.

Дрэннае надвор'е, старая тэхніка.

Ва ўмовах моцнага туману прэзідэнт і яго асяроддзе ляцелі на гелікаптэр Bell 214 гэта машына 1970-х. ЗША забараняюць пастаўкі авіязапчастак у Іран, таму краіна адчувае вялікія цяжкасці з абслугоўваннем авіяцыйнай тэхнікі, асабліва амерыканскай вытворчасці.

Дрэннае надвор'е, старая тэхніка і менталітэт іранскага кіраўніцтва - цалкам дастатковы набор чыннікаў для крушэння, пракаментаваў ізраільскі вайсковы журналіст Сяргей Аўслендэр. «Раісі мог загадаць ляцець, нягледзячы на надвор'е, ніхто не адважыўся б яго не паслухацца. У дэмакратычных краінах пастанову прымае камандзір экіпажу, але ў Іране гэта наўрад ці працуе».

За катастрофай стаяць спецслужбы Ізраіля ці іншых краін.

На гэта намякаюць расейскія прапагандысты і Z-блогеры.

Смерць Раісі наўрад ці выгадная камусьці за межамі Ірана, сказаў усходазнаўца Руслан Сулейманаў. «Іран і без таго небяспечная і непрадказальная дзяржава. А калі яно перажывае нейкія ўзрушэнні, то становіцца яшчэ больш непрадказальным, як паранены звер».

Раісі, у адрозненне ад кіраўніцтва КВІР, не з'яўляўся ваенным кіраўніком і не быў мэтай Ізраіля, адзначае Аўслэндэр.

Гібель Раісі - вынік палітычнай барацьбы ўнутры Ірана.

Версію аб тэракце "празаходняй апазіцыі" таксама прыводзіць прапаганда РФ.

У Іране няма радыкальнай празаходняй апазіцыі, здольнай арганізаваць замах на прэзідэнта, кажа палітолаг Абас Галямаў. "Апазіцыя" там абсалютна сістэмная. Гэта ўмераныя рэфарматары. Цяпер яны загнаныя ў кут кансерватарамі, якія абвясцілі аб "другім этапе ісламскай рэвалюцыі".

А вось унутрыкланавая барацьба магла быць прычынай замаху, кажа Аўслэндэр: “Раісі лічыўся верагодным пераемнікам аяталы Алі Хаменеі. Але на гэта прэтэндуе і сын Хаменеі. Варыянт палітычнага забойства нельга выключаць”.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках