24 лiпеня 2024, Серада, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі па будынку Чарнаморскага флоту РФ

6
УСУ ўдарылі па будынку Чарнаморскага флоту РФ

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі.

Новыя спадарожнікавыя здымкі пацвярджаюць, што на тэрыторыі акупаванага Крыма адбылося пашкоджанне будынка ля Курынай прыстані ў Севастопалі. Гэты будынак выкарыстоўвае Чарнаморскі флот РФ, паведамляе Telegram-канал "Крымскі вецер".

Раней паведамлялася, што пасля начнога ракетнага ўдару 19 траўня быў значна пашкоджаны гэты будынак. Таксама недалёка ад месца прылёту стаяў расейскі малы ракетны карабель "Цыклон", аднак пасля выбухаў яго ў гэтым месцы не было зафіксавана.

Ужо 20 траўня стала вядома, што ёсць імавернасць таго, што Чарнаморскі флот РФ страціў свой апошні носьбіт крылатых ракет у Крыме, а менавіта МРК "Цыклон". Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-цэнтра Сіл абароны Поўдня Дзмітрый Плецянчук у эфіры тэлемарафону.

“Быў знішчаны ўвесь асабовы склад. Астатнюю інфармацыю мы верыфікуем. Але ёсць імаврнаць, што Чарнаморскі флот страціў у Крыме апошні носьбіт крылатых ракет. Аднак гэтая інфармацыя яшчэ не пацверджаная. Давайце дачакаемся афіцыйнага пацвярджэння”, - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках