27 лiпеня 2024, Субота, 14:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Канскім кінафестывалі прэзентавалі фільм пра Пуціна

8
На Канскім кінафестывалі прэзентавалі фільм пра Пуціна

У стужцы паказаная смерць расейскага дыктатара.

Гэтымі днямі ў Канах праходзіць штогадовы міжнародны кінафестываль, які прадоўжыцца да 25 траўня. Сярод удзельнікаў, поўны спіс якіх быў абвешчаны ў красавіку, польскі рэжысёр Патрык Вега з фільмам "Пуцін".

Як піша Variety, у стужцы рэжысёр паказаў 60 гадоў жыцця расейскага дыктатара. У фільме паказаныя розныя падзеі з жыцця расейца, яго дзяцінства і шлях да прэзідэнцтва, а таксама пачатак вайны ва Украіне.

Для стварэння карціны і вобраза Пуціна Вега выкарыстаў кампутарную графіку і штучны інтэлект. Тэхналогія засноўваецца не на выкарыстанні рэальных фатаграфій, а на стварэнні віртуальнага актора.

У трэйлеры каманда фільма паказала Пуціна ў брудным падпаску, яго супрацьстаянне з Барысам Ельцыным і асабістае жыццё. Вега расказаў, што галоўны герой усё ж памрэ і "гэта будзе хэпі энд".

“Пуцін” - гэта не проста фільм, гэта адказ на глабальны пошук матываў і дзеянняў адной з самых загадкавых постацяў у сучаснай палітыцы. Наша місія з гэтай пастаноўкай у тым, каб даць гледачам веды, каб зменшыць паўсюдны страх і няўпэўненасць, якія вызначаюць наш час”, - падкрэсліў рэжысёр.

Гэтая карціна стала першым міжнародным праектам у творчай спадчыне Патрыка. Стужка з'явіцца на кінаэкранах ЗША, Канады, у еўрапейскіх краінах і ў Азіі. "Пуцін" выйдзе ў пракат 26 верасня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках