Лукашэнка ледзь хадзіў падчас паездкі ў Азербайджан
57- 20.05.2024, 15:08
- 45,612
![Лукашэнка ледзь хадзіў падчас паездкі ў Азербайджан](https://i.c97.org/ai/595783/aux-head-1716206822-20240520_luka_azerbajzan_360.png)
І не змог схаваць грымасы болю.
62-гадовы прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў выглядаў на фоне 69-гадовага Лукашэнкі спартыўным і маладжавым мужчынам, заўважыў udf.by.
На відэакадрах, апублікаваных азербайджанскімі СМІ, відаць, з якой цяжкасцю дыктатару даваліся пешыя шпацыры, як ён адставаў ад калегі і які боль адчуваў пры хадзе.
![](https://i.c97.org/ai/595783/aux-1716206859-1716196562_grimassa_1.jpeg)
На шчасце Лукашэнкі, часцей за ўсё яго з Аліевым вазілі на аўтамабілях. У адзін з момантаў сам прэзідэнт Азербайджана сеў за стырно, а дыктатар пагадзіўся сесці на пярэднім пасажырскім крэсле.
![](https://i.c97.org/ai/595783/aux-1716206859-grimassa_2.png)
![](https://i.c97.org/ai/595783/aux-1716206859-grimassa_3.png)
![](https://i.c97.org/ai/595783/aux-1716206860-grimassa_4.png)